Статья опубликована в рамках: LXXXVII Международной научно-практической конференции «История, политология, социология, философия: теоретические и практические аспекты» (Россия, г. Новосибирск, 02 декабря 2024 г.)
Наука: История
Секция: Всемирная история
Скачать книгу(-и): Сборник статей конференции
дипломов
АРГАНІЗАЦЫЯ І ДЗЕЙНАСЦЬ СЛУЖБЫ АХОВЫ ПРАВАПАРАДКУ Ў МЯСТЭЧКАХ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (1921-1939 ГГ.)
ORGANISATION AND ACTIVITIES OF LAW AND ORDER SERVICES IN THE TOWNSHIPS OF WESTERN BELARUS IN 1921-1939
Anna Kasyanovskaya
Сandidate of Historical Sciences, Associate Professor, Department of Political Science and Sociology, Associate Professor, Yanka Kupala State University of Grodno,
Republic of Belarus, Grodno
АННОТАЦИЯ
В статье рассмотрены некоторые вопросы полицейского надзора на землях Западной Беларуси, которые в 1921-1939 гг. входили в состав польского государства. Особое внимание уделяется организационно-штатному состоянию полицейских управлений гмин и поветов Западной Беларуси.
ABSTRACT
The article deals with some issues of Polish police supervision in the territories of Western Belarus, which were part of the Polish state in 1921-1939. Particular attention is paid to the organisational and staff status of police departments of communes and districts of Western Belarus.
Ключевые слова: местечки, Западная Беларусь, полиция, полицейские управления, межвоенный период.
Keywords: townships, Western Belarus, police, police departments, interwar period.
Ахова бяспекі была адным з паказчыкаў матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва мястэчак Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг. Сістэма бяспекі была разгалінаванай і ўдасканальвалася кожны год. Бяспеку ў мястэчку падтрымлівалі пажарныя дружыны, гміная і павятовая адміністрацыя, паліцыя. Барацьба са злачынасцю і яе прафілактыка – рэчы вельмі важныя для эканамічнага развіцця. Крымінагеннае становішча стварала сацыяльную напружанасць у грамадстве. У мястэчках знаходзіліся павяторыя камендатуры і гмінныя пастэрункі паліцыі, былі турмы і суды.
З прыняццем закона аб дзяржаўнай паліцыі 24 жніўня 1919 г. пачалася арганізацыя адзінай службы бяспекі ў польскай дзяржаве. Паводле закона 1919 г. польская паліцыя з’яўлялася заканадаўчым органам дзяржаўнай улады і органаў тэрытарыяльнага самакіравання, была арганізаваная з мэтай аховы бяспекі, супакою і публічнага парадку і павінна была ўтрымлівацца коштам дзяржаўнага скарбу з удзелам органаў самакіравання [1]. У справах следчых і аператыўных паліцыя з’яўлялася выканаўчым органам судовай і пракурорскай улады, а ў справах унутранай арганізацыі падпарадкоўвалася Міністэрству ўнутраных спраў (МУС). Паліцыя да 1924 г. займалася выкрыццём усіх відаў злачынстваў, у т.л. палітычных. З 1924 г. па 1926 гг. дзейнічала новая структура “Палітычная паліцыя”, якая мела шэраг сваіх экспазітур у гарадах і мястэчках Заходняй Беларусі. У 1926 г. функцыі палітычнай паліцыі зноў перадалі ваяводскім і павятовым камендатурам [2, c.246-247].
Польская паліцыя дзялілася на акруговая (ваяводскія) і павятовыя камендатуры, а потым на камісарыяты у гарадах, і пастарункі ў мястэчках. На тэрыторыі міжваеннай Польшчы існавала 16 паліцэйскіх акругаў. Тэрыторыя Заходняй Беларусі адносілася да чатырох: Навагрудскай (№15), Палескай (№14), Віленскай (№16) і Беластоцкай (№5). Да Палескай паліцэйскай акругі адносіліся 9 павятовых камендатур і 169 пастарункаў у 20-я гг., і 185 пастарункаў у 30-я гг. [3, c. 237]. У склад Віленскай акругі ўваходзілі 9 павятовых камендатур і 137 пастарункаў [4, c. 312-313]. У складзе Навагрудскай акругі было 7 павятовых камендатур і 107 пастерункаў [5]. У Беластоцкай ваяводскай акуге ў 1925 г. служыла 2126 паліцэйскіх. У 1928 г. у сярэднім 1 паліцэйскі прыходзіўся на 839 жыхароў ваяводства, але канцэнтрацыя паліцыі ў асобных паветах была рознай [6, c. 95]. У Беластоцкім, Гродзенскім і Бельскім паветах шчыльнасць паліцэйскіх была высокай. У 1930 г. у Гродзенскім павеце налічвалася 255 шараговых паліцэйскіх пры агульнай колькасці 1697 паліцэйскіх у Беластоцкім ваяводстве [2, c. 264]. У мястэчках Заходняй Беларусі было 6 павятовых камендатур і 176 пастэрункаў паліцыі. У кожным местачковым пастэрунку налічвалася ад 2 да 7 паліцэйскіх.
Корпус дзяржаўнай паліцыі складаўся з афіцэраў і шарагоўцаў, сярод якіх была свая іерархія. Сярод афіцэраў малодшым па чыну лічыўся аспірант (падпаручнік у войску), потым ішлі падкамісар (паручнік), камісар (капітан), надкамісар (маёр), падінспектар (падпалкоўнік), генеральны інспектар (палкоўнік). Іерархія шарангоўцаў мела 4 узроўні: пастарункавы, старэйшы пастарункавы, перадавік, старэйшы перадавік.
Дзейнасць паліцыі рэгулявалася мноствам дзяржаўных законаў, загадаў МУС і распараджэнняў Галоўнага каменданта. Шараговым паліцэйскім ў сярэдзіне 1930-х гг. мог стаць грамадзянін Польшчы ва ўзросце 21-35 гадоў, які меў адпаведны стан здароўя, беззаганнае мінулае, адукацыю не меньш чым 6 класаў школы, добра чытаў і пісаў па-польску. Да афіцэраў патрабаванні былі больш грунтоўнымі. Страціць працу ў паліцыі было вельмі проста і хутка. У паліцыі быў свой этычны кодэкс: не рэкамендаваўся ўдзел у публічных забаўляльных мерапрыемствах, на выязд за мяжу патрабаваўся асобны дазвол, забаранялася ў вольны час наведваць рэстараны, казіно, гуляць у карты, мець пазыкі і ўтрымліваць кантакты з людзьмі дрэннай рэпутацыяй. Асобна рэгламентаваліся нават правіла асабістай гігіены, у якіх прадугледжваўся сон не меньш за 8-9 гадзін, абавязак нашэння кароткіх валасоў, чышчання зубоў і пазногцяў, забарона піцця моцнага алкаголю, рэдкае спажыванне моцнай гарбаты і кавы. На ўступленне ў шлюб таксама патрабаваўся асобы дазвол.
Праца ў паліцыі аплачвалася нядрэнна. Заработная плата шараговага паліцэйскага ў мястэчку складала ў сярэднім 130-150 зл. Для параўнання: заработная плата кіраўніка польскай пачатковай школы складала 150-200 зл., кіраўнік мясцовай пошты атрымліваў штомесяц 180 зл. Дадаткова шараговым паліцэйскім штогод выдаваліся грошы на ўніформу, якіх было дзве (рабочая і святочная). Дарэчы, фасон уніформы польскага паліцэйскага з 1920 па 1936 г. мянаўся 11 разоў. Адзінае, што было нязменным - кожны паліцэйскі меў знак-пасведчанне ў выглядзе медаля дыяметрам 5 см., на адным баку якога быў дзяржаўны герб, на другім – надпіс “Дзяржаўная паліцыя”. Кожны паліцэйскі экіпіраваўся гумовым друкам, кайданкамі і агнястрэльнай зброяй. Калі ж меў месца напад, які пагражаў “жыццю альбо здароўю паліцэйскага, грамадскай альбо прыватнай ўласнасці, урадавым аб’ектам альбо будынкам”, а таксама дзеля “спынення дзейнага супраціву або ўцёкам” паліцыі дазвалялася карыстацца зброяй [2, c. 251].
Местачковая паліцыя ў 20-30 гг. ХХ ст. сустракалася з такімі праблемамі, як адсутнасць сувязі, сродкаў транспарту, дрэннае ўзбраенне і экіпіроўка, слабая прафесіўная падрыхтоўка. Паводле рапарта Гродзенскага павятовага каменданта з 1922 г. “крыніцай зла” было надмернае спажыванне алкаголю, адсутнасць субардынацыі і нізкі маральны ўзровень асабовага складу. Кіраўнікі местачковых пастэрункаў грашылі грубіянствам і нетактоўнасцю, перадавікі і ст. перадавікі трымаліся за “панібрата” з падначаленымі, пастарункавыя праяўлялі нядбальства ў службе, а распаўсюджанае п’янства сведчыла пра тое, што паліцэскія не грэбавалі “пачастункамі або грашыма падазронага паходжання”. Імкнучыся выправіць становішча, кмендант патрабаваў “строга забараніць: спажыванне алкаголю, наведванне крамаў і месцаў вырабу алкагольных напояў, падтрыманне знаёмстваў з жанчынамі лёгкіх паводзінаў і гюльню ў карты” [2, c. 251].
Дзейнасць местачковых пастэрункаў паліцыі рэалізавалася ў наступных накірунках: падтрыманне правапарадку і барацьба з крымінальнай злачынасцю, кантроль транспартнага руху, выдача пашпартоў, ахова мяжы, пераслед антыдзяржаўнай дзейнасці і нагляд за грамадска-палітычнай сітуацыяй у мястэчку. Акрамя класічных злачынцаў, у паліцыю траплялі тыя, хто хіліўся ад вайсковай службы, пакінутыя немаўляты, п’яныя грамадзяне.
Першыя пасляваенныя гады былі вельмі цяжкімі для местачкоўцаў, бо не хапала прадуктаў харчавання і працвітала беспрацоўе. Акрамя шматлікіх дробных крадзяжоў, паліцэйскія зводкі інфармавалі пра цяжкія злачынствы – забойствы, рабаўніцтва і бандытызм, і нават дыверсіі. Гродзенская прэса ў 1935 г. пісала пра выпадак на гандлевым тракце Гродна-Вільня: “Каля мястэчка Алькенікі 28 кастрычніка ў 1.00 ночы ўзброеная банда ў складзе трох чалавек напала на фурманку Язэпа Блахеровича, які вёз тавар да заказчыка ў Вільню. Адным з нападаўшых была маладая дзяўчына, якая пагражала рэвальверам. Скрадзена было тавару на суму 1.500 злотых. Па гарачых слядах паліцыі не ўдалося злавіць нападаўшых [7, с. 6]. Няўдала закончылася справа для 6 злодзеяў, якія ў ноч з 17 на 18 лютага 1933 г. абрабавалі праваслаўную царкву ў Дзярэчыне. Злодземі аказаліся жыхары Гродна, якіх на штосты дзень знайшла паліцыя [8, с. 6].
Несанкцыяніраваную вырубку леса ў Белавежскай пушчы імкнуліся спыніць як мясцовыя жыхары, так і партызаны. 23 ліпеня 1922 г. партызаны ўзарвалі два паравоза прыватнай вузкакалейнай чыгункі, якая злучала мястэчка Скідзель са Шчучынам і выкарыстоўвалася выключна для экспарту леса. Транспарціроўка леса надоўга спынілася. У пяці вярстах ад мястэчка Скідзель быў узарваны чыгуначны мост і вываз леса з мястэчка ў Гродна спыніўся ў 1922 г. на тры месяца. У гэтым жа годзе ў Гайнаўцы сялянамі-партызанамі былі растраляны 5 купцоў і інжынер завода “Экспарт”, якія спекулявалі лесам [9, с. 36-37]. Вырубка Белавежскай пушчы такімі дыверсіямі часткова была прыпынена.
Штодзень шараговы паліцэскі пісаў рапарт на імя кіраўніка пастарунка аб сваёй працы. У штомесячным данясенні кожны кіраўнік пастарунку паведамляў павятоваму каменданту аб колькасці жыхароў на даверанай яму тэрыторыі, іх нацыянальным і канфесійным складзе, а таксама аб колькасці маёнткаў і храмаў, цэнах на асноўныя прадукты харчавання ці кансператыўнай дзейнасці палітычных партый і груповак. У 1928 г. у зводках фігуравалі пераважна КПЗБ, БСГ, гурткі ТБШ, літоўская “Рытас”, якія дзейнічалі ў мястэчках. Абавязкова прыводзілася інфармацыя пра настрой грамадзян і іх адносіны да ўлады, войска і вайсковых асаднікаў.
Усю першую палову 30-х гг. местачковая паліцыя мела шмат працы, бо актывізавалася дзейнасць КПЗБ. На мурах будынкаў з’яўляліся камуністычныя надпісы, ішла агітацыя сярод беспрацоўных, на прадпрыемствах і вуліцах мястэчкаў раскідваліся лістоўкі і камуністычная літаратура, вывешваліся транспаранты з заклікамі да страйкаў. Так, наарыклад, у час вяткавання 15-годдзя Вялікага Кастрычніка ў Гродзенскім павеце адбылося 35 дэманстрацый, было вывешана 33 чырвоных сцяга. 1 мая 1933 г. адбылася буйная дэманстрацыя ў мястэчку Масты. У ёй прынялі ўдзел больш за 1 тыс. чалавек. Дэманстрацыя праходзіла пад лозунгамі: «Да здравствует 1 Мая!», «Да здравствует социализм!», «Да здравствует монолитный фронт рабочих!», «Смерть фашизму!». Спявая рэвалюцыйныя песні па вуліцам, калона дэманстрантаў рухалася па вуліца пасёлка ў бок чыгуначнага маста [10, c.131]. Крыніцы сведчаць, што ў ноч з 18 на 19 жніўня 1925 г. у мястэчку Мір Навагрудскага ваяводства былі вывешаны камуністычныя заклікі ў колькасці 10 экзэмпляраў на рускай і беларускай мове, якія заклікалі да барацьбы з капіталістамі і паліцыяй [11, с. 313].
Паліцыя пільна сачыла за дзейнасцю канфесій, іх саюзаў і таварыстваў, умешвалася ў справы яўрэйскіх гмін. Так, напрыклад, у Друі Браслаўскага павета ў 1936 г. яўрэйке Х. Кушнер былі неспадзявана павялічаны членскія ўнёскі ў яўрэйскую гміну. Прычынай такога рашэння гміны стаў продаж гаспадыняй дома у Міёрах хрысціяніну без дазвола яўрэйскай гміны. Х. Кушнер за дапамогай звярнулася ў мясцовую паліцыю. Справа дайшла да віленскага ваяводы і была вырашана ў пользу Х. Кушнер [12, л. 2-29]. Архіўныя крыніцы адзначаюць, што ў 1932 г. па вынікам рэвізіі ў сінагоге па вул. Школьная ў мястэчку Індура Беластоцкага ваяводства было знойдзена паліцыяй і канфіскавана 2 кг. камуністычнай літаратуры [13, л. 285].
Барацьба з фальшываманетчыкамі заўседы была пад пільным кантролем у паліцыі. Падчас гандлевай дзейнасці шмат местачкоўцаў сутыкаліся з падробкамі грашовых сродкаў. Так, 3 снежня 1935 г. пад час кірмашу ў Зэльве Хломка Юліян атрымаў 100 фальшывых злотых ад продажу каровы [14, л. 16]. 11 студзеня 1936 г. зноў у Зэльве была заведзена справа на Крокаса Аляксея, які падчас торгу атрымаў ад цыган 100 фальшывых злотых за продаж 2 свіней [14, л. 16]. Нажаль, такія выпадкі былі не адзінымі, нягледзячы на тое, што Угалоўны кодэкс польскай рэспублікі 1932 г. артыкулам 175 прадугледжваў за падрабленне грашовых знакаў не меньш 2 гадоў турэмнага зняволення, а за захоўванне і распаўсюджванне фальшывых грашовых знакаў - да 5 гадоў турэмнага зняволення [15, s. 1166].
Цяжэй за ўсе даследаваліся справы аб крадзежах. Так, напрыклад, няўдала скончылася справа для жыхара мястэчка Гарадзец Палескага ваяводства, якому ноччу 5 жніўня 1937 г. быў скрадзены веласіпед маркі “Błyskawica” коштам 125 зл. Следчыя дзеянні праводзіліся месяц, аднак ні ровара, ні злодзея паліцыі не ўдалося знайсці [16, л.75]. У ноч з 26 па 27 жніўня 1931 г. – як адзначалася ў газеце “Голас зямлі Гарадзенскай” – невядомы выбіў шыбу ў аптэцы у Мастах і ўкраў лякарстваў на суму 500 зл. Нягледзячы на аператыўныя дзеянні следства, злодзея не ўдалося затрымаць па гарачым слядам [17, с. 4]. У 1934 г. невядомыя залезлі праз акно ў яўрэйскае гарбарскае прадпрыемства ў Скідзелі і ўкралі 204 штукі апрацаваных скурак на суму 1600 зл. Аднак па гарачых слядах паліцыя хутка затрымала злодзеяў [18, с. 6].
Паліцыя актыўна вяла барацьбу з самагонаварэннем у мястэчках. Так, у лясным масіве Пастаў Віленскага ваяводства за чэрвень 1933 г. паліцыя выкрыла тры пляцоўкі самагонаварэння. “[пераклад з польскай мовы аўт.] Падчас аблаў было канфіскавана 48 літраў самагонкі, тры апарата для варэння напою. Пяць жыхароў Пастаў былі прыцягнуты да адказнасці” – пісала газета “Баранавіцкі кур’ер” [19, c. 6]. Паліцыя мястэчка Бакшты 12 ліпеня 1927 г. канфіскавала на падворку мясцовага жыхара самадзельны самагонны апарат як раз у працэссе яго выкарыстання [20, л. 362]. У мястэчку Крэва Віленскага ваяводства 10 лютага 1933 г. быў затрыманы ўладальнік карчмы, які разам са сваім сваяком варыў самагонку з мэтай продажу ў карчме [21, c. 6].
Паліцыя вырашала даволі шырокае кола задач: ад звычайнай аховы правапарадку да забеспячэння дзяржаўнай бяспекі. Па колькасці правапарушэнняў населеныя пункты Заходняй Беларусі займалі апошняе месца ў афіцыйнай крымінальнай статыстыцы Польшчы. Злачынствы ў мястэчках здзяйсняліся пераважна праз беднасць. Асабліва, што датычылася крадзежаў, якія былі найбольш колькаснымі сярод іншых правапарушэнняў. Палову такіх спраў не выкрывалася.
Cпіс літаратуры:
- Dziennik Praw Państwa Polskiego. 1919 r. № 61. Poz. 363.
- Міхайлік Л. Паліцыя ў Гародні ў 1921 – 1939 гг. // Гарадзенскі соцыум. Горад і яго жыхары: партрэт на фоне эпохі. Х – ХХ стст. : зборнік навуковых артыкулаў. – Мінск: Зміцер Колас, 2016 г. – С. 245 – 275.
- Śleszyński W. Województwo Poleskie. - Kraków : Avalon, 2014. – 335 s.
- Głogowski A. Specyfika Okręgu Wileńskiego Policji Państwowej 1922 – 1939 // Między miastem a rzeczywistością. Kresy Wshodnie w XIX – XX wieku – Bytom: Opole, 2017. – s. 305-319.
- AAN w Warszawie. Zespol. 2017. Komenda Wojewódzka Policji Państwowej w Nowogródku. Sygn. 16.
- Śleszyński W. Bezpieczeństwo wewnętrzne w polityce państwa polskiego na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej. – Białystok: Rytm, 2007. – 407 s.
- Ostatnie Wiadomości Grodzieńskie: gazeta poranna dla wszystkich. Sobota. 29 października 1932.
- Ostatnie Wiadomości Grodzieńskie: gazeta poranna dla wszystkich. Sobota. 18 lutego. 1933.
- Сорокин А.А. Освободительное и революционное крестьянское движение в Западной Беларуси (1920 – 1939). – Мн., Изд-во БГУ, 1970. – 172 с.
- Полуян И.В. Западная Белоруссия в период экономического кризиса 1929 – 1933 гг. – Мн.: Навука і тэхніка, 1991. – 207 с.
- Борьба трудящихся Западной Белоруссии за социальное и национальное освобождение и воссоединение с БССР (1921–1939) : документы и материалы : в 2 т. – Минск : Беларусь, 1962–1972. – Т. 1 / В.Н. Жигало [и др.]. – 1962. – 620 с.
- Літоўскі цэнтральны дзяржаўны архіў (ЛЦДА). Фонд 51. Воп. 7. Спр. 1084. Бюджет гмины Друя за 1935 – 1936 гг.
- Дзяржаўны архіў Брэскай вобласці. Фонд 36. Воп. 1. Спр. 47. Переписка с Управлением гос. полиции Гродненского уезда о борьбе с эпидемическими болезнями и по административным вопросам. 1932 г.
- Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці. Фонд 83. Воп. 1. Спр. 1.
- Kodeks karny // Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej Polskiej. 1932. №60. poz..571 s. 1135 – 1173.
- AAN w Warszawie. Zespół 2675. Sygn. 1. I Zjazd sprawozdawczo-naukowy po poświęcony Ziemiam Wschodnim w Warszawie. Sprawozdanie. 11.09.1936.
- Głos Ziemi Grodzieńskiej. - Sobota 29 sierpnia 1931.
- Ostatnie Wiadomości Grodzieńskie: gazeta poranna dla wszystkich. Wtorek. 9 listopada 1934.
- «За польскім часам…»: Западная Беларусь в воспоминаниях современников. – Брест: БрГУ, 2019. – 172 с.
- Занальны дзяржаўны архіў у Маладзечна. Фонд 14. Воп. 1. Спр. 27. Донесение об общественно-политическом состоянии в Воложинском повете, 1927 г.
- Wieści i obrazki z kraju // Kurjer Baranowicki. 13 lutego. 1933.
дипломов
Оставить комментарий